У Турцыі затрымалі журналістку за прыказку ў адрас Эрдагана


Турэцкую журналістку Седэф Кабаш арыштавалі за абразу прэзідэнта Эрдагана ў прамым эфіры апазіцыйнага турэцкага канала Tele1.

Журналістка працытавала прыказку, якую чыноўнікі палічылі абразай у адрас прэзідэнта Турцыі, паведамляе CNN Turk.

Седэф Кабаш.
Фота: KurdPress

Падчас прамога эфіру журналістка працытавала прыказку «каранаваны становіцца мудрэй» і назвала яе непраўдзівай. Кабаш заявіла, што скот у палацы не стане каралём, а палац ператворыцца ў амбар.

У гэтых каментарах генеральная пракуратура Стамбула ўбачыла абразу прэзідэнта Турцыі. Міністр юстыцыі заявіў, што «праклінае выродлівыя словы, якія накіраваныя супраць нашага прэзідэнта, абранага галасамі нашай нацыі». Пракуратура горада пачала расследаванне.

Журналістку затрымалі ноччу 22 студзеня і даставілі ў паліцэйскі ўчастак, а потым у пракуратуру. На судзе Кабаш сказала, што выкарыстоўваючы прыказку, не збіралася нікога абражаць і не прызнае віну. Суд вырашыў, што журналістка можа ўцячы, таму вырашыў арыштаваць яе.

Некамерцыйная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» адзначае, што за час прэзідэнцтва Эрдагана па аналагічных абвінавачаннях былі асуджаныя больш за 70 журналістаў.

Артыкулы
Праз 17 месяцаў СІЗА будуць судзіць Аляксандра Васілевіча. Вось што вядома
2022.01.23 16:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў