У Нямеччыне назвалі колькасць нелегальных мігрантаў, якія прыехалі ў краіну праз Беларусь


Федэральная паліцыя Нямеччыны апублікавала апошнюю статыстыку па нелегальнай міграцыі ў краіну з транзітам праз тэрыторыю Беларусі і Польшчы.

Мігранты ў транспартна-лагістычным цэнтры «Брузгі». Гарадзенская вобласць, Беларусь. Лістапад 2021 года.
Фота: Ян Марэцкі / Streenger

Па стане на 16 студзеня 2022 года Федэральная паліцыя зарэгістравала агулам 11 449 несанкцыянаваных уездаў у Нямеччыну праз Беларусь. З іх 221 выпадак – за першыя два тыдні новага года.

У перыяд са студзеня па ліпень 2021 года было выяўлена толькі 26 мігрантаў, а за жнівень ужо зарэгістравана 474 такіх незаконных уездаў. Далейшае павелічэнне было ў верасні – да 2049, а ў кастрычніку да 5294 несанкцыянаваных выездаў праз Беларусь. У лістападзе гэтая лічба заставалася на высокім узроўні, зафіксавана 2849 выпадкаў.

Так, за ўвесь 2021 год зафіксавана 11 228 выпадкаў незаконнай міграцыі ў Нямеччыну праз беларускую мяжу.

Для асоб, якія ўехалі без дазволу, у кожным канкрэтным выпадку праводзіцца праверка таго, ці могуць быць прыняты меры па забароне іх знаходжання ў краіне і дэпартацыі. Цяпер няма магчымасці дэпартаваць мігрантаў, якія трапілі ў Нямеччыну нелегальна, калі была пададзена просьба аб абароне.

Hавiны
БТ: У «Брузгах» засталося каля 500 мігрантаў. А куды падзеліся астатнія?
2022.01.18 10:59

АД, belsat.eu

Стужка навінаў