У Маскве затрымалі і адпусцілі расейца, супраць якога ў Беларусі крымінальная справа за пратэсты


Пра мінулае затрыманне на тры дні мужчына напісаў кнігу. На гэты раз яго затрымалі менш як на дзень, але з Масквы павезлі на допыт у Цвер.

Дзяніс Зорын.
Фота: Денис Зорин / VK

Раніцай 22 студзеня ў маскоўскім метро затрымалі грамадзяніна Расеі Дзяніса Зорына, але вызвалілі пасля допыту, расказвае праваабарончы цэнтр «Вясна». Супраць яго ў Беларусі крымінальная справа за «Абразу прадстаўніка ўлады».

Зорын мае від на жыхарства ў Беларусі, раней жыў у Верхнядзвінску. 29 снежня 2020 года яго затрымалі ўдома ў Верхнядзвінску пасля ператрусу, пратрымалі ў няволі тры дні як падазраванага ў крымінальнай справе, але адпусцілі, пакінуўшы пад крымінальнай справай. Ён з’ехаў у Расею, напісаў пра сваё затрыманне кнігу з нецэнзурнай лаянкай.

22 студзеня ў час затрымання яму сказалі, што ён у федэральным вышуку, надзелі на яго кайданкі і пагражалі, што адправяць у Беларусь, з маскоўскай паліцыі павезлі на допыт у Цвер, але ўрэшце адпусцілі.

Сваё затрыманне ён пракаментаваў «УКантакце» пастом: «Мяне арыштавалі расейскія карнікі».

Hавiны
Амаль 500 расейцаў трымаюць у беларускіх турмах. З іх як мінімум 11 – за пратэсты ў жніўні 2020 года
2022.01.19 09:56

АА belsat.eu

Стужка навінаў