Саргсьян падаў у адстаўку і магчымае блакаванне праўладных каналаў. Галоўнае за 23 студзеня


531 дзён працягваецца ў Беларусі супрацьстаянне паміж уладамі і грамадствам. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Telegram прыгразіў блакаваннем праўладным каналам

Пра блакаванне за «пакаянныя відэа», абразы і пагрозы з палітычных матываў гаворка не ідзе, але знявагі праз сексуальнае жыццё патрабуе выдаліць «Apple». Магчыма, такія ж патрабаванні могуць паступіць і ад «Google», якая валодае крамай праграмаў «Play Store».

Артыкулы
«Да 2020 года для датчанаў Беларусі не існавала». Як жыве беларуская дыяспара ў Даніі
2022.01.23 16:05

Прэзідэнт Арменіі Армэн Саргсьян падаў у адстаўку

Ён патлумачыў сваё рашэнне тым, што Канстытуцыя не дае яму дастатковых паўнамоцтваў і інструментаў уплыву на палітычныя падзеі ў краіне.

«Мы жывем ва ўнікальнай рэальнасці, у якой прэзідэнт не можа ўплываць на пытанні вайны і міру. Рэальнасці, калі ён не можа накласці вета на законы, якія лічыць немэтазгоднымі для дзяржавы і народу», − паведаміў Саргсьян у заяве на сваім сайце.

Выйшаў на волю дырэктар дому культуры ў Ахова, які абараняў векавыя дубы ад вырубкі

Аляксандр Дзямчук – ужо былы дырэктар сельскага Дому культуры. Яго звольнілі, калі ён адбываў 30-соднявы адміністрацыйны арышт за абарону 300-гадовых дубоў у вёсцы Ахова на Піншчыне. Дзямчук з мясцовымі жыхарамі паспрабаваў перашкодзіць высечцы дубоў і залез на адно з дрэваў. Адтуль яго сцягнулі сілавікі, пасля чаго затрымалі.

Раней не выключалася, што ў дадатак Дзямчук можа трапіць пад крымінальны пераслед нібы за абразу міліцыянтаў, але абышлося без гэтага.

Інтэрв’ю
ГУБАЗіК мог рэалізаваць у Беларусі «казахстанскі сцэнар»
2022.01.23 13:57

У Маскве затрымалі і адпусцілі расейца, супраць якога ў Беларусі крымінальная справа за пратэсты

Дзяніса Зорына затрымалі раніцай 22 студзеня ў маскоўскім метрапалітэне. Мужчыну паведамілі, што ён у федэральным вышуку. Таксама яму сказалі, што яго, «як і іншых расіян, адправяць у Беларусь – «звычайная практыка». Спачатку Зорына трымалі ў аддзяленні паліцыі ў Маскве, пасля павезлі ў Цвер, у мясцовым Следчым камітэце правялі допыт.

Выйшла кніга, прысвечаная гісторыі беларускіх буквароў

У выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» выйшла кніга пра гісторыю беларускіх буквароў. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, беларускі культуролаг і кнігавед Алесь Суша.

Фота: Алесь Суша / Facebook

Кніга мае 336 старонак вялікага фармату, 8 раздзелаў, 125 параграфаў, 730 ілюстрацый, 1025 спасылак на апублікаваныя і архіўныя крыніцы. У выніку былі выкарыстаны ілюстрацыі з 78 дзяржаўных і прыватных калекцый з усяго свету.

Hавiны
Колькі расейскіх вайскоўцаў прыедзе ў Беларусь? Галоўныя падзеі тыдня ў малюнках
2022.01.23 07:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў