Польшча прыняла 15 тысяч палітычных уцекачоў з Беларусі пасля 2020 года


На міжнароднай канферэнцыі «Упраўленне межаў» у Вільні, у якой прынялі ўдзел 16 міністраў краін Еўразвязу, кіраўнік польскага МЗС Марыюш Камінскі паведаміў, што Польшча прыняла 15 тысяч палітычных бежанцаў з Беларусі пасля падзеяў 2020 года.

Злева ў першым шэрагу кіраўнік МЗС Польшчы Марыюш Камінскі.
Фота: wpolityce.pl

«На нашых вачах павінен быў разгарэцца чарговы, вельмі сур’ёзны міграцыйны крызіс у Еўропе, які нагадвае тое, што адбылося ў 2015 годзе. Постсавецкім рэжымам Лукашэнкі рухала жаданне адпомсціць Польшчы, Літве і Латвіі за падтрымку, якую мы далі беларускай апазіцыі, з клопатам аб палітычных бежанцах. Толькі ў Польшчы пасля 2020 года, калі былі вялікія пратэсты і рэпрэсіі пасля фальсіфікацыі выбараў, мы прынялі каля 15 тысяч палітычных уцекачоў з Беларусі», – заявіў міністр.

Марыюш Камінскі падкрэсліў, што Польшча выразна адрознівае мігрантаў і бежанцаў, і апошнім ніколі не адмаўлялі і не адмовяць у дапамозе:

«Паміж мігрантамі і бежанцамі ёсць прынцыповая розніца. Польшча ніколі не адмовіць у прыёме ўцекача, чалавека, які па палітычных матывах, баючыся за сваё здароўе і жыццё, вымушаны пакінуць сваю краіну».

У заключным паведамленні міжнароднай канферэнцыі па кіраванню аховай еўрапейскіх межаў у Вільні было адзначана, што «бяспека і цэласнасць Шэнгенскай зоны не могуць быць пастаўлены пад пагрозу. Унутраная тэрыторыя можа эфектыўна функцыянаваць толькі ў тым выпадку, калі вонкавыя межы належным чынам абаронены».

Hавiны
У Нямеччыне назвалі колькасць нелегальных мігрантаў, якія прыехалі ў краіну праз Беларусь
2022.01.23 16:21

АД, belsat.eu

Стужка навінаў