22-гадовая мянчанка разам з маці завербавала ў прастытуткі 70 дзяўчат з краінаў СНД


Студэнтка аднаго з Менскіх ВНУ цягам двух гадоў займалася адпраўкай дзяўчатак з Беларусі, Расеі ды Украіны ў Стамбул для аказання інтымных паслуг.

Гэткі несертыфікаваны бізнес яна праварочвала з дапамогай маці. Праз інтэрнэт жанчыны шукалі кандыдатак, а пасля размяшчала іх анкеты на тэматычных рэсурсах. Гэтак патэнцыйныя кліенты выходзілі на сувязь з «прадавачкамі». Яны дамаўляліся пра кошт, і дзяўчаты адбывалі на месца прызначэння, паведамляе Следчы камітэт.

Падазраваных затрымалі, у іх кватэрах правялі ператрусы. На прастытуцыі прадпрымальныя маці з дачкою зарабілі больш за 300 тысяч долараў. Гэтыя сродкі канфіскаваныя, банкаўскія рахункі замарожаныя. Што цікава, частку грошай зламысніцам пералічвалі завербаваныя.

Супраць жанчын распачатая крымінальная справа.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў