Журналіст Андрэй Кузнечык дасюль не выйшаў з содняў. Родныя не ведаюць, дзе ён


Фрылансера радыё «Свабоды» Андрэя Кузнечыка дасюль не вызвалілі з содняў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Андрэй Кузнечык, фрылансер радыё «Свабода».
Фота: svaboda.org

Журналіста павінны былі адпусціць з ізалятару на Акрэсціна яшчэ 15 снежня, калі скончыўся ягоны 10-содневы арышт. Аднак ужо тыдзень ні родным, ні адвакату журналіста не даюць інфармацыі, дзе і ў сувязі з чым яго ўтрымліваюць.

Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада, а ўдома ўчынілі ператрус. На наступны дзень мужчыну асудзілі на 10 содняў арышту за дробнае хуліганства, а пасля сканчэння тэрміну перазатрымалі і зноў далі 10 содняў паводле таго ж артыкулу. Пасля сканчэння другога тэрміну Кузнечык не выйшаў з Акрэсціна.

Hавiны
Фрылансер радыё «Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 20 дзён арышту
2021.12.16 10:19

АД, belsat.eu

Стужка навінаў