Затрыманы Павел Вінаградаў


Пра затрыманне Паўла Вінаградава паведаміла ягоная жонка Святлана.

Затрыманне праводзіў АМАП, Паўлу звязалі рукі за спіною.

Паводле жонкі, ён з’яўляецца падазраваным паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 («Распальванне варожасці») і 376 («Незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для негалоснага атрымання інфармацыі»).

Павел Вінаградаў – блогер і аўтар праграмы «Гэта ж Вінаград!». Сёлета Вінаградаў правёў за кратамі 48 содняў: яго тры разы запар каралі адміністратыўным арыштам, а таксама пратрымалі ў ізалятары 72 гадзіны ў якасці падазраванага па крымінальнай справе паводле арт. 367 («Паклёп на прэзідэнта») КК.

Артыкулы
«Як у турме, нідзе так не смяяўся». Павел Вінаградаў распавёў пра 48 дзён у ізалятары
2021.08.24 11:14

РР belsat.eu

Стужка навінаў