«Сталінскія» тэрміны анархістам, новыя арышты і пагрозы Літве. Галоўнае за 22 снежня


Belsat.eu падводзіць вынікі серады, 22 снежня.

22 снежня ў Менскім абласным судзе агучылі вырак групе анархістаў: Ігара Аліневіча і Сяргея Раманава асудзілі на 20 гадоў калоніі, Дзмітрыя Разановіча – на 19 гадоў калоніі, Дзмітрыя Дубоўскага – 18 гадоў калоніі. Анархістаў прызналі вінаватымі ва ўчыненні «актаў тэрарызму», а таксама незаконных дзеяннях у дачыненні агнявой зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў ды іх перамяшчэнні праз мяжу. Сёння ж праваабаронцы прызналі асуджаных палітвязнямі.

Hавiны
Аляксандр Класкоўскі: Улады баяліся і баяцца радыкалізму анархістаў, іх гатовасці да канкрэтных дзеянняў
2021.12.22 18:27

Аляксандр Лукашэнка паведаміў пра затрыманне сямі чалавек нібыта за спробу ўчыніць тэракты супраць дзяржаўных службоўцаў. Паводле КДБ, аднаго з затрыманых, жыхара Гомля, вінавацяць у падпале аўтамабіля першага намесніка начальніка абласнога Упраўлення Дэпартаменту выканання пакаранняў, а таксама ў пракалоў колы 39 тралейбусаў. Лукашэнка ў сваю чаргу заявіў, што прабітую шыну чалавек сядзе на 15 гадоў (невядома, меў ён на ўвазе гамельчука ці кагосьці іншага).

Блогер і аўтар праграмы «Гэта ж Вінаград!» Павел Вінаградаў быў жорстка затрыманы АМАПам. Ён мае статус падазраванага паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 («Распальванне варожасці») і 376 («Незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для негалоснага атрымання інфармацыі»).

У аграгарадку Ахова людзі на мясцовых могілках спрабавалі бараніць векавыя дубы, якія пастанавіла знішчыць улада. Супраць вяскоўцаў кінулі АМАП. Сілавікі затрымалі дырэктара Дома культуры Аляксандра Дзямчука, які збіраў подпісы ў абарону дубоў. Пасля гэтага камунальнікі спілавалі дрэвы.

Фрылансер «Радыё Свабоды» Андрэй Кузнечык дагэтуль застаецца за кратамі. Яго затрымалі 25 лістапада, двойчы запар каралі 10-сутачным арыштам, але пасля завяршэнне тэрміну не вызвалілі. На якой падставе ён цяпер знаходзіцца за кратамі – невядома.

Аляксандр Лукашэнка і Раман Галоўчанка прыгразілі Літве жорсткімі захадамі ў адказ, калі пад забарону трапіць транзіт беларускіх угнаенняў. Лукашэнка паабяцаў закрыць транзіт паміж Літвой і Украінай, а Галоўчанка – спыніць беларускі экспарт у Літву. Тым часам, урадавая камісія Літвы назвала дамову з «Беларуськаліем» пагрозаю для бяспекі краіны.

Удзельнік канфлікту ля амбасады ў Лондане распавёў «Белсату» сваю версію падзеяў 19 снежня. Ён лічыць здарэнне правакацыяй і сцвярджае, што нікога не збіваў, а толькі даў аднаму працаўніку амбасады аплявуху. Прычым гэта быў не консул, сцвярджае мужчына.

Гісторыі
«Хачу, каб вінаватых пакаралі». Беларуска – пра тое, як страціла ў СІЗА дзіця
2021.12.22 15:47

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў