Самалёт «Белавіі», які ляцеў у Ташкент, кружыў над горадам Беразіно 2,5 гадзіны і вярнуўся назад


Борт авіякампаніі «Белавія», які 21 снежня выконваў рэйс з Менску ў Ташкент, вярнуўся назад праз праблемы з сістэмаю кандыцыянавання паветра.

Самалёт вылецеў з Нацыянальнага аэрапорту Менску а 20:14 і павінен быў прыбыць у ташкенцкі аэрапорт праз 5 гадзінаў. Аднак даляцеў толькі да Быхава і пачаў вяртацца.

Больш за 2,5 гадзіны самалёт выпрацоўваў паліва над горадам Беразіно.

Самалёт выпрацоўвае паліва, горад Беразіно. Скрыншот: motolkohelp / Telegram

А 23:30 борт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце. Пасадка прайшла ў штатным рэжыме, паведамілі ў прэс-службе аэрапорту.

Пасля аварыйнай пасадкі самалёт ізноў вылецеў у сталіцу Узбекістану а 1:30, з 5-гадзінным спазненнем.

Hавiны
«Белавія» вярнула яшчэ тры самалёты з флоту лізінгавай кампаніі
2021.12.20 21:42

АД, belsat.eu

Стужка навінаў