Рэжым Лукашэнкі пагражае перакрыць транзіт і спыніць экспарт у Літву


Аляксандр Лукашэнка і Раман Галоўчанка прыгразілі Літве захадамі ў адказ, калі пад забарону трапіць транзіт беларускіх угнаенняў. Лукашэнка паабяцаў закрыць транзіт паміж Літвой і Украінай, а Галоўчанка – спыніць беларускі экспарт у Літву.

«І калі тэма транзіту з Еўразвязам ужо ўсім набіла аскому, то неяк зусім не ўспамінаюць, што ўзаемны тавараабарот Украіны, напрыклад, толькі з Літвой праз нашу краіну сёлета склаў каля трох мільёнаў тонаў, у тым ліку праз гомельскі ўчастак дзяржаўнай мяжы, – цытуе Лукашэнку БелТА. – Я не разумею, чым літоўцы думаюць, напіраючы на ​​нас. Мы закрыем гэты транзіт, няхай ездзяць праз Германію або паспрабуюць праз Польшчу – будзе ў тры разы даражэй».

Hавiны
Урадавая камісія Літвы назвала дамову з «Беларуськаліем» пагрозаю для бяспекі краіны
2021.12.22 08:40

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што Беларусь гатовая да таго, што Літва спыніць транзіт беларускіх угнаенняў. Ён паабяцаў, што ў такім выпадку «галоўная шкода будзе нанесена самой Літве».

«Мы гэта без адказу не пакінем, давядзецца прымаць меры ў адказ. Беларускі экспарт у Літву складае каля 1 млрд долараў, у асноўным гэта сыравіна і матэрыялы, якія набываюць літоўскія кампаніі для наступнай перапрацоўкі. Гэта тычыцца прадукцыі дрэваапрацоўкі, палімераў і гэтак далей. Калі мы спынім пастаўкі, пераарыентуем іх на іншыя рынкі, няхай літоўскі бізнес спытае ў свайго ўраду, як той збіраецца вырашаць праблемы», – адзначыў Галоўчанка, піша БелТА.

Hавiны
Міністр транспарту і кіраўнік МЗС Літвы не сыдуць у адстаўку праз калійны скандал
2021.12.15 08:42

РР belsat.eu

Стужка навінаў