Медыі: будзе прызначаны новы пасол Расеі ў Беларусі


Новым паслом Расеі ў Беларусі стане 71-гадовы Барыс Грызлоў, старшыня Вышэйшага савету «Единой России» і паўнамоцны прадстаўнік Расеі ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Пра гэта паведамляе выданне Znak са спасылкай на крыніцу ў Дзярждуме.

Вядома, што кандыдатуру Грызлова ўжо ўхвалілі ў камітэце па справах СНД. Канчатковае рашэнне павінен прыняць расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Барыс Грызлоў.
Фота: er.ru

У 2001-2003 гадах Грызлоў займаў пост Міністра ўнутраных спраў РФ, пасля быў старшынёй Дзяржаўнай думы, а з снежня 2011 па красавік 2016 – пастаянны член Савета бяспекі Расейскай Федэрацыі.

Крыніца ў парламенце распавяла выданню, што «проста так на такія пасады людзей узроўню Грызлова не прызначаюць» і не выключае, што за прызначэннем Грызлова можа адбыцца яшчэ большае збліжэнне дзвюх краін і стварэнне агульнага парламента Расеі і Беларусі.

Цяперашні пасол Яўген Лук’янаў будзе адкліканы. Ён працуе ў Менску з сакавіка гэтага года.

Hавiны
«Мы прывыклі жыць у вайне». Як у Кіеве ўспрымаюць пагрозу расейскага ўварвання
2021.12.21 10:44

АД, belsat.eu

Стужка навінаў