Курдскі актывіст распавёў, як беларускія сілавікі арганізоўвалі мігрантаў на прарыў мяжы


Выданне LRT са спасылкай на курда пад псеўданімам Галіб, які выступаў пасярэднікам паміж беларускімі ўладамі і мігрантамі, распавяло пра тое, як рыхтаваўся сілавы прарыў польскай мяжы.

Галіб распавёў журналістам, што быў звязаны з курдскай апазіцыяй і яго ад’езд у Беларусь быў узгоднены з партыяй. Яго добра ведалі ў паўночным Іраку і таму ён меў аўтарытэт сярод мігрантаў. Гэта заўважылі беларускія сілавікі і прапанавалі яму быць пасярэднікам паміж мігрантамі і беларускімі ўладамі.

Галіб распавёў журналістам, што 8 лістапада, калі сотні мігрантаў падышлі да польскай мяжы, беларускія сілавікі раздалі ім інструменты для прарыву агароджы – у тым ліку рыдлёўкі, сякеры і кусачкі.

Супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў мелі тэлефон і пастаянна былі на сувязі з Галібам. Калі рыхтавалася спроба маштабнага прарыву мяжы на пераходзе Брузгі-Кузніца сілавікі тэлефанавалі яму 15-16 разоў за дзень.

Самога Галіба прымушалі пытацца ў мігрантаў, ці гатовыя яны прыняць удзел у сілавым прарыве. Планавалася, што група замежнікаў пашкодзіць плот, а астатнія рушаць услед за імі. Па словах Галіба, да польскай мяжы мігрантаў суправаджалі беларускія сілавікі ў цывільным. Сілавікі ў тым ліку кідалі камяні ў польскіх памежнікаў падчас спробы прарыву.

Hавiны
Польская паліцыя лічыць, што ў нападзе на пераход «Кузніца» ўдзельнічалі беларускія сілавікі
2021.11.17 10:57

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў