Камітэт супраць катаванняў заклікаў урад Швецыі да абароны бацькі і сына, якія жывуць на тэрыторыі амбасады ў Менску


Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі, якія ўжо 15 месяцаў жывуць у на тэрыторыі пасольства Швецыі ў Менску, падалі скаргу ў Камітэт супраць катаванняў.

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на адваката Кузнечыкаў Вадзіма Драздова.

Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі. Фота прадстаўлена рэдакцыі

У скарзе да Камітэту Кузнечыкі паведамляюць, што калі іх прымусяць пакінуць тэрыторыю амбасады, то яны будуць затрыманыя беларускімі сілавікамі, і, магчыма, падвергнуты катаванням. У сваю чаргу Камітэт супраць катаванняў прыняў скаргу да разгляду і абавязаў амбасаду Швецыі зрабіць неабходныя захады для забеспячэння асабістай недатыкальнасці заяўнікаў, пакуль іх скарга не будзе разгледжаная Камітэтам.

Нагадаем, 6 верасня 2020 году Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі прынялі ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Падчас акцыі Віталя збілі, як мяркуецца, супрацоўнікі міліцыі. Уладзіслаў разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі заступіўся за бацьку і адабраў яго ў сілавікоў.

Пасля акцыі на іх была ўзбуджаная крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Баючыся падвергнуцца катаванням, 11 верасня 2020 года Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі праніклі на тэрыторыю пасольства Швецыі ў Менску, дзе знаходзяцца да гэтага часу. Там ім выдзелілі пакой, у якім ёсць усё неабходнае. Прадукты для іх купляюць супрацоўнікі пасольства, ежу яны гатуюць сабе самі.

Hавiны
Што з двума віцяблянамі, якія хаваюцца на тэрыторыі амбасады Швецыі?
2020.09.12 15:15

АД, belsat.eu

Стужка навінаў