Астравецкая АЭС атрымала ліцэнзію на запуск другога энергаблоку


У Дэпартаменце ядравай і радыяцыйнай бяспекі МНС учора, 21 снежня, паведамілі, што было пастаноўлена выдаць ліцэнзію на пачатак фізічнага пуску другога энергаблоку Астравецкай АЭС.

БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі раён, Беларусь.
Фота: ВК / Белсат

Пастанову выдаць ліцэнзію БелАЭС на пачатак пуску другога энергаблоку выдала калегія Міністэрства надзвычайных сітуацыяў на падставе пададзеных Дзяржатамнаглядам звестак, якія ўлучаюць «абгрунтаванне бяспекі БелАЭС, экспертавыя заключэнні і вынікі комплекснага правярання» станцыі.

Фізічны пуск атамнай станцыі пачнецца з загрузкі ядравага паліва ў рэактар, што запланавалі на сёння. Прыме ўдзел прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Таксама паведамляюць, што ён уручыць падзякі работнікам энергетычнай галіны, якія асабліва вызначыліся, у іхнае прафесійнае свята – Дзень энергетыка.

Hавiны
У ліпені 2021 БелАЭС мела 144 дэфекты
2021.12.21 19:35

АД, belsat.eu

Стужка навінаў