ЗША выдзяляюць Украіне $ 4,5 мільярда наўпроставага бюджэтнага падтрымання


ЗША выдзяляюць $ 4,5 млрд наўпроставай бюджэтнай дапамогі Украіне. Аб гэтым 22 лістапада заявіла міністарка фінансаў Джэнэт Елен.

Міністарка фінансаў ЗША Джэнэт Елен.
Фота: Lamkey Rod/CNP/ABACA / Abaca Press / Forum

Як заявіла ў аўторак міністарка фінансаў ЗША Джэнэт Елен, мабілізуючы дадатковыя $ 4,5 млрд у выглядзе грантаў для наўпроставага бюджэтнага падтрымання, сёння Злучаныя Штаты «працягваюць адстойваць сваю непахісную прыхільнасць Украіне».

«Гэтыя сродкі пачнуць выдзяляцца ў найбліжэйшыя тыдні і дапамогуць ураду Украіны абараніцца ад незаконнай вайны з Расеяй, умацоўваючы эканамічную стабільнасць і падтрымліваючы асноўныя дзяржаўныя паслугі, у тым ліку заработную плату для работнікаў шпіталяў, дзяржаўных службоўцаў і настаўнікаў, а таксама сацыяльную дапамогу для пажылых і ўразлівых людзей», – заявіла Джэнэт Елен.

Міністарка перакананая, што ў спалучэнні з дапамогай у галіне бяспекі і «велізарнай адвагай украінскага народу» гэтыя сродкі будуць найважнейшым інструментам у супраціве Украіны «несправакаванаму ўварванню Пуціна».

Такім чынам, з улікам $ 4,5 млрд агульная наўпроставая бюджэтная дапамога ЗША Украіне дасягне $ 13 млрд у выглядзе грантаў.

Амерыканская міністарка заклікала таксама «іншых донараў павялічыць і паскорыць сваю дапамогу Украіне». На дадатак да эканамічнага падтрымання Міністэрства фінансаў і ўрад ЗША будуць працягваць выкарыстоўваць усе інструменты, у тым ліку «гістарычную санкцыйную кааліцыю, каб аслабіць ваенную машыну Пуціна».

Аналітыка
Падпісалі новую дамову аб экспарце ўкраінскага збожжа. Куды і колькі прадукцыі ўжо экспартавалі?
2022.11.22 11:55

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў