Святлана Ціханоўская сустрэлася з дэпутатамі і міністаркай замежных справаў Канады


22 лістапада абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская правяла афіцыйныя сустрэчы ў Канадзе, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Сітуацыя ў Беларусі і агульныя крокі дэмакратычнай супольнасці ў адказ на рэпрэсіі ў Беларусі і расейскую агрэсію ва Украіне былі тэмамі сустрэч абранай прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай 22 лістапада ў парламенце і МЗС Канады.

Мэляні Жалі і Святлана Ціханоўская.
Фота: Белсат

Па выніках сустрэчы Ціханоўскай з міністаркай замежных справаў Канады Мэляні Жалі было абвешчана пра санкцыі ў дачыненні да афіцыйных асобаў і прадпрыемстваў у Беларусі.

Таксама Ціханоўская прамовіла перад дэпутатамі парламенту Канады. Сярод іншага, яна ўзгадала канадскую дапамогу для тысяч беларускіх дзяцей, пасля аварыі на ЧАЭС. Падчас сустрэчы ў парламенце Канады прысутнічалі таксама прадстаўнікі мясцовай беларускай дыяспары.

Hавiны
Канада ўвяла санкцыі супраць Беларускай чыгункі, банкаў і прадпрыемстваў ваеннай прамысловасці
2022.11.22 21:53

belsat.eu

Стужка навінаў