Шасці рэдактарам апазіцыйнай газеты ў Ганконгу пагражае пажыццёвае зняволенне


Шэсць рэдактараў газеты «Apple Daily», якую ўлады Кітая закрылі ў Ганконгу, прызналі сябе вінаватымі ў «змове з замежнымі сіламі». Ім пагражае пажыццёвае зняволенне. Аб гэтым паведамляе BBC

Мужчына з нумарам ганконгскай газеты «Apple Daily» выказвае падтрымку дэмакратыі ў Ганконгу.
Фота: Thomas Krych / Zuma Press / Forum

Чатыры былыя старэйшыя рэдактары і два былыя кіраўнікі газеты «Apple Daily» ў аўторак 22 лістапада у Высокім судзе Ганконгу, асаблівага адміністрацыйнага раёну КНР, прызналі сябе вінаватымі ў «змове з замежнымі сіламі для стварэння пагрозы нацыянальнай бяспецы». Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае пажыццёвае зняволенне.

Паводле BBC, чакаецца, што некаторыя з шасці чалавек, якія прызналі сябе вінаватымі, дадуць паказанні на маючым адбыцца гучным працэсе супраць Джымі Лая.

Джымі Лай – вядомы ганконскі прадпрымальнік-мільярдэр, які валодаў газетай. Ён знаходзіцца ў ганконгскай турме з красавіка 2021 года за удзел у апазіцыйным мітынгу і яму пагражаюць новыя абвінавачанні.

Джымі Лай накіроўваецца ў суд. Люты 2021, Ганконг.
Фота: Sam Tsang / Zuma Press / Forum

У чэрвені 2021 года каля паўтысячы паліцыянтаў уварваліся ў офісы «Apple Daily» у Ганконгу пад маркай таго, што яе публікацыі парушаюць закон аб нацыянальнай бяспецы.

Паліцыя арыштавала галоўнага рэдактара і чатырох мэнэджэраў выдання. Актывы на 18 млн ганконскіх даляраў ($2,3 мільёны), якія належаць тром кампаніям, звязаным з «Apple Daily», былі замарожаныя.

Сотні артыкулаў газеты былі прадстаўлены ў якасці доказаў падчас судовага працэсу супраць першых асоб рэдакцыі, у тым ліку яе галоўнага рэдактара.

Пракуроры заявілі, што ў артыкулах утрымліваўся заклік да ўмяшання замежных сіл, каб дапамагчы апазіцыі Ганконга, і заклік да санкцый супраць Пекіна.

Як паведамляе BBC, прызнанне віны шасцю рэдактарамі  – частка знакавай справы, у якой новы закон аб нацыянальнай бяспецы, уведзены афіцыйным Пекінам у 2020 годзе для падаўлення іншадумства, упершыню быў выкарыстаны супраць медыя-арганізацыі і яе супрацоўнікаў.

З моманту прыняцця закона ў чэрвені 2020 года за парушэнне яго палажэнняў былі арыштаваны больш за 100 чалавек, у тым ліку і Джымі Лай.

Разбор
Падзеі ў КНР: Сі Цзінь Пін збіраецца будаваць аднапалярны свет з Кітаем на чале
2022.10.25 11:00

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў