Жыхара Менску арыштавалі чацвёрты раз і прысудзілі агулам 57 содняў арышту


З 7 кастрычніка бягучага году знаходзіцца за кратамі 51-гадовы жыхар Менску Віталь Умрэйка. Мужчыну чатыры разы затрымлівалі пасля адбыцця чарговага адміністратыўнага арышту, паведамляе Telegram-канал «Вясна» назірае».

22 лістапада пасля адбыцця трэцяга запар адміністратыўнага арышту ізноў асудзілі 51-гадовага кіраўніка праектаў адной са сталічных фірмаў Віталя Умрэйку. За кратамі мужчына знаходзіцца з 7 кастрычніка.

Міліцыянты пасля адбывання пакарання перазатрымлівалі Віталя Умрэйку і складалі пратаколы за адміністратыўнае правапарушэнне. 21 лістапада яго чарговы раз не вызвалілі, а склалі пратакол паводле арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»).

За гэтае парушэнне суддзя Юлія Інчына прысудзіла мужчыне 13 содняў адміністратыўнага арышту. Агулам Віталь Умрэйка правядзе за кратамі 57 содняў.

Hавiны
Справу Бараноўскага, на якога склалі 12 пратаколаў за рэпост матэрыялаў «Белсату», зноў накіравалі на дапрацоўванне
2021.11.22 16:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў