За каментары ў Telegram-чатах палітвязню прысудзілі турэмнае зняволенне

Гомельскага актывіста Яўгена Маркаўца суд прызнаў вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў і абразе чыноўнікаў і прысудзіў яму 1,5 года калоніі агульнага рэжыму, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Яўген Маркавец за кратамі ўжо паўгода. Жыхара Гомля абвінавацілі паводле ч.1 арт. 342 («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і арт. 369 КК («Публічная абраза прадстаўніка ўлады»).

Справу разглядаў суддзя Віталь Каўбеня, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Аляксандр Шынкароў.

Паводле абвінавачання, Маркавец летась у Telegram-чатах размясціў заклікі да супрацьпраўных дзеянняў і пакінуў абразлівы каментар у адносінах да амапаўца Варушчанкі. Усяго ў матэрыялах справы фігуруе шэсць каментароў.

Пракурор запатрабаваў пакараць Яўгена двума гадамі калоніі. Таксама настойваў, каб жыхар Гомлю выплаціў «пацярпеламу» амапаўцу 2000 рублёў.

У выніку, суддзя Віталь Каўбеня прысудзіў Яўгену Маркаўцу 1,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама суд пастанавіў спагнаць з палітвязня на карысць «пацярпелага» амапаўца тысячу рублёў.

«І вось там, пад сталом і лаўкай, спала Слаўнікава». Сведчанні былой зняволенай камеры № 15

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны