У Мінздароўя назвалі фэйкам інфармацыю пра сто мігрантаў, шпіталізаваных з каронавірусам

Міністэрства аховы здароўя назвала фэйкам інфармацыю пра сто мігрантаў, якіх шпіталізавалі з каронавірусам з лагістычнага цэнтру ў гарадзенскую лякарню.

У ведамстве расказалі, што зараз у шпіталі Горадні знаходзіцца толькі адзін бежанец, у якога дыягнаставаны COVID-19. А лічба ў 100 мігрантаў – гэта ўсё тыя, хто звярнуліся па меддапамогу з пачатку восені.

Мігранты ў лагістычным цэнты. Фота: Sputnik

Усяго ж у лякарнях Горадні знаходзяцца тры чалавекі, якія жылі ў цэнтры. У аднаго выстаўлены дыягназ пнеўманія з ковід-інфекцыяй, яшчэ двое – знаходзяцца ў шпіталях з-за абвастрэння хранічных хвароб.

Звесткі пра 100 хворых мігрантаў агучыла начальніца Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкаму Людміла Кеда падчас сустрэчы з дэлегацыяй САЗ.

Каля 100 мігрантаў былі эвакуяваны з лагістычнага цэнтру з каронавірусам

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны