У Менску на ўваходзе на футбольны матч АМАП адабраў у дзіцяці пластмасавы пісталет


Пад час учорашняй гульні на менскім стадыёне «Трактар» сярод каманд першай лігі паміж менскімі «Крумкачамі» і дзяржынскім «Арсеналам» АМАП даволі жорстка даглядаў людзей.

Стадыён «Трактар».
Фота: krynica.info

На матч прыйшла сям’я з дзіцём, у якога была цацка – пластмасавы пісталет. АМАП адабраў цацку. Аб гэтым «Белсату» распавёў адзін са сведкаў гэтага здарэння.

Сама гульня скончылася з лікам 0:0. У выніку чаго «Арсенал» заняў першае месца ў першай лізе і разам з бабруйскай «Белшынай» згуляе ў наступным сезоне ў вышэйшай лізе. «Крумкачы» занялі трэцяя месца, і за падобнае права паспрачаюцца ў пераходных гульнях з чатырнаццатай камандай элітнага дывізіёну.

Жэстачайшы мульт
У Беларусі з’явіцца Музей Лукашэнкі. Што там пакажуць?
2021.11.21 18:05

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў