Святлана Ціханоўская абмеркавала з Ангелай Мэркель сітуацыю ў Беларусі

Святлана Ціханоўская паразмаўляла па тэлефоне з Ангелай Мэркель. Палітыкі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі.

Ангела Мэркель і Святлана Ціханоўская паразмаўлялі праз тэлефон і абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Мэркель на пачатку размовы адзначыла, што «гэта добрая магчымасць паразмаўляць, таму што вы былі не вельмі задаволены маёй размовай з Лукашэнкам».

15 і 17 лістапада Ангела Мэркель два разы тэлефанавала Лукашэнку. Вядома, што бакі абмяркоўвалі міграцыйны крызіс і сітуацыю на мяжы. У сваю чаргу грамадства абурылася і раскрытыкавала Мэркель за гэта. Святлана Ціханоўская адзначыла, што тэлефанаванні канцлеркі Нямеччыны маюць гуманітарны характар.

«Мэркель, ты на чыім баку?» Беларусы зладзілі акцыю каля амбасады ў Варшаве

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны