Расейскі бізнес церпіць перабоі з пастаўкамі з-за міграцыйнага крызісу на беларускай мяжы


З-за міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы расейскі бізнес паведамляе пра перабоі з пастаўкамі з Еўропы. Бізнес просіць улады вырашыць гэтую праблему, паведамляе «Коммерсант».

Пункт проверки автомобилей, которые едут в сторону белорусской границы, во время чрезвычайного положения из-за наплыва мигрантов
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ЮШ / Белсат

Кансультатыўны савет па замежных інвестыцыях, у які ўваходзяць такія кампаніі як Danone, Mars, Metro, PepsiCo, Sanofi, Coca-Cola і Unilever, папярэдзіў першага віцэ-прэм’ера Расеі Андрэя Белавусава аб рызыках у сувязі з міграцыйным крызісам на мяжы Беларусі і Еўразвязу.

На прапускным пункце «Баброўнікі» на мяжы з Польшчай утварыліся чэргі з грузавікоў даўжынёй больш за 25 км, час пераходу павялічыўся да 80 гадзін, тады як дзень прастою адной машыны абыходзіцца мінімум у €500, гаворыцца ў звароце КСЗІ.

Чарга на прапускным пункце «Баброўнікі».
Фота: granica.gov.pl

Праз гэтую мяжу праходзіць каля 10% расейскага імпарту, уключаючы харчовыя і нехарчовыя тавары, у тым ліку першай неабходнасці і медвырабы, гаворыцца ў лісце. Больш за 90% паставак прыпадае на аўтамабільны транспарт.

Паводле апошніх звестак на іншых аб’язных маршрутах праз Латвію або Літву таксама пачалі ўтварацца заторы.

«Захаванне сітуацыі, якая склалася, можа істотным чынам паўплываць на ланцугі паставак і даступнасць тавараў для насельніцтва, асабліва ўлічваючы як павялічваецца грузаабарот і павышаецца попыт на прадукцыю напярэдадні навагодніх свят», – гаворыцца ў паведамленні КСЗІ.

Па словах крыніцы выдання, расейскі бізнес у дадзеным выпадку спадзяецца «на палітычнае вырашэнне пытання» праз урад.

Hавiны
Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча гатовая закрыць мяжу з Беларуссю
2021.11.21 13:54

АД, belsat.eu

Стужка навінаў