Палітвязня Сцяпана Латыпава этапавалі ў калонію «Воўчыя норы»


Жыхара «Плошчы Пераменаў» Сцяпана Латыпава этапавалі ў івацэвіцкую калонію №22 (вядомую пад назвай «воўчыя норы»). Палітвязень, якога асудзілі на 8,5 гадоў калоніі, будзе адбываць тут пакаранне, піша «Вясна».

Палітвязня, жыхара плошчы Пераменаў Сцяпана Латыпава прызналі вінаватым у стварэнні Telegram-чату, майстэрні па вырабе пратэснай сімволікі, супраціве міліцыянтам падчас затрымання 15 верасня. Таксама яго, як дырэктара кампаніі «Беларбо», прызналі вінаватым ва ўвядзенні ў зман кліентаў пры аказанні паслугаў па хімічнай абароне раслін. Палітвязень сваёй віны не прызнаў.

Сцяпану Латыпаву прысудзілі 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў.

Даслаць ліст палітвязню можна па адрасе:

ПК №22, 225295, Берасцейская вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў

Артыкулы
Палітвязня Латыпава асудзілі на 8,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён прасіў сілавікоў назвацца
2021.08.16 15:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў