Міліцэйскі аўтамабіль патрапіў у аварыю на МКАДе


Паводле інфармацыі ДАІ, сёння, 22 лістапада, каля 12 гадзін дня на 3-м кіламетры знешняга кальца МКАД сутыкнуліся службовы аўтамабіль міліцыі, аўтамабіль «Volkswagen» і сядзельны цягач «DAF».

Што стала прычынай аварыі – не ўдакладняецца.

Міліцэйскі аўтамабіль патрапіў у аварыю на МКАДе. 22 лістапада 2021 года.
Фота: gaiminsk / Telegram

У выніку авары ніхто з людзей не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Гэта ўжо пятая аварыя з удзелам міліцэйскага аўтамабіля за апошні месяц.

Hавiны
У Менску міліцэйскі аўтамабіль урэзаўся ў святлафорны слуп
2021.11.01 08:41

АД, belsat.eu

Стужка навінаў