Канферэнцыя аб Беларусі ў Вене, Ціханоўская паразмаўляла з Мэркель. Галоўнае за 22 лістапада


Супрацьстаянне ўладаў і грамадства ў Беларусі працягваецца 469 дзён. Палітычны крызіс у краіне не вырашаецца, а толькі паглыбляецца. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Ціханоўская паразмаўляла з Мэркель

Святлана Ціханоўская паразмаўляла па тэлефоне з Ангелай Мэркель. Палітыкі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі.

Мэркель на пачатку размовы адзначыла, што «гэта добрая магчымасць паразмаўляць, таму што вы былі не вельмі задаволены маёй размовай з Лукашэнкам».

Сцяпана Латыпава этапавалі ў калонію

Жыхара «Плошчы Пераменаў» Сцяпана Латыпава этапавалі ў івацэвіцкую калонію №22 (вядомую пад назвай «воўчыя норы»). Палітвязень, якога асудзілі на 8,5 гадоў калоніі, будзе адбываць тут пакаранне, піша «Вясна».

Сцяпан Латыпаў на мурле на плошчы Пераменаў.
Фота: чытачы / Белсат

Даслаць ліст палітвязню можна па адрасе:

ПК №22, 225295, Берасцейская вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў

Артыкулы
Палітвязня Сцяпана Латыпава этапавалі ў калонію «Воўчыя норы»
2021.11.22 20:37

Бізнесоўца заплаціў «кампенсацыю», каб выйсці на волю

«Наша ніва» паведамляе, што на мінулым тыдні выйшаў на волю бізнесоўца Віталь Сініцкі.

Бізнесоўца Віталь Сініцкі.
Фота: realt.by

Паводле інфармацыі выдання, бізнесоўца ўжо заплаціў 10 мільёнаў долараў «кампенсацыі».

Hавiны
Бізнесмен Віталь Сініцкі выйшаў на волю
2021.11.22 14:10

У Вене прайшла канферэнцыя аб Беларусі

22 лістапада ў сталіцы Аўстрыі Вене прайшла міжнародная канферэнцыя аб Беларусі, арганізаваная аўстрыйскім канцлерам Александрам Шаленбэргам.

Міжнародная канферэнцыя па Беларусі, арганізаваная аўстрыйскім канцлерам Александрам Шаленбэргам. Вена, Аўстрыя. 22 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат
Абноўлена
«Лукашэнка разумее толькі мову сілы». У Вене прайшла канферэнцыя аб Беларусі
2021.11.22 13:08

Каронавірус сярод мігрантаў

З лагістычнага цэнтру для мігрантаў каля беларуска-польскай мяжы шпіталізавана больш за сто чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. Некаторыя з цяжкай формай захворвання. Пра гэта паведаміла начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкаму Людміла Кеда.

Лагістычны цэнтр «Брузгі». Гарадзенская вобласць, Беларусь. Лістапад 2021 года.
Фота: Ян Марэцкі / Streenger

Пазней Міністэрства аховы здароўя абвергла гэтую інфармацыю. Паводле ж ведамства, толькі ў аднаго з мігрантаў– ковід з пнеўманіяй, яшчэ ў дваіх – абвастрэнне хранічных хваробаў. У шпіталях Горадні цяпер усяго тры асобы, якія раней жылі ў лагістычным цэнтры «Брузгі».

Hавiны
Каля 100 мігрантаў былі эвакуяваны з лагістычнага цэнтру з каронавірусам
2021.11.22 08:52

Жанчыны грукаюцца да сумлення суддзяў

Былая зняволеная камеры № 15, якая ўсім складам абвяшчала на пачатку лістапада галадоўку на Акрэсціна, напісала зварот да суддзяў. Жанчына заклікае служак закону, якія прызначаюць пакаранні ў палітычных справах, самім прайсці праз арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і спазнаць уласныя пастановы на сваёй скуры: 12 чалавек на 10 м2, начныя пераклічкі, шмоны, сон на падлозе…

Артыкулы
«І вось там, пад сталом і лаўкай, спала Слаўнікава». Сведчанні былой зняволенай камеры № 15
2021.11.22 18:04

 

СК belsat

Стужка навінаў