Інваліда з ужыўленым нейрастымулятарам арыштавалі на 10 дзён

У Бабруйску арыштавалі на 10 содняў адміністратыўнага арышту Сяргея Бяляева. Мужчына з’яўляецца інвалідам, жыве з ужыўленым нейрастымулятарам, піша выданне «Новы час».

Сяргей Бяляеў. Фота: «Новы час»

Сяргея Бяляева затрымалі і збілі працаўнікі ГУБАЗіК 10 лістапада ў Бабруйску. Інваліда, які мае хваробу Паркінсона і жыве з ужыўленым нейрастымулятарам, абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі»).

Цяпер Сяргей у ІЧУ, але зарадкі для нейрастымулятара засталося на некалькі дзён, і калі яго не падзарадзіць, гэта можа выклікаць пагрозу здароўю і жыццю Сяргея. Але нягледзячы на захворванне, Сяргею прысудзілі 10 содняў арышту. Адпусціць яго павінны да абеду 26 лістапада.

Двух гомельцаў асудзілі на пазбаўленне волі за тое, што справілі патрэбу на помнік чэкістам

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны