ЕЗ можа ўвесці дадатковыя абмежаванні супраць афіцыйнага Менску ў адказ на міграцыйны крызіс

У адказ на сітуацыю з мігрантамі на польска-беларускай мяжы, ЕЗ можа ўвесці дадатковыя захады. Брусель падрыхтуе новыя абмежаванні ўжо на працягу бягучага тыдня, заявіў камісар ЕЗ у пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Олівэр Вархэі, піша «Інтэрфакс».

Камісар ЕЗ у пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Олівэр Вархэі распавёў, што афіцыйны Менск выкарыстоўвае мігрантаў у якасці палітычнай зброі. На думку палітыка, гэта «не толькі непрымальна і павінна спыніцца, але і будзе мець наступствы».

«Мы працуем над спосабамі актывізацыі нашага адказу мэтанакіраваным і эфектыўным чынам. Іх вам трэба чакаць ад нас на гэтым тыдні», – паведаміў Олівэр Вархэі.

«Лукашэнка разумее толькі мову сілы». У Вене прайшла канферэнцыя па Беларусі

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны