Аўтамабіль уехаў у натоўп людзей на калядным парадзе ў Вісконсіне


У амерыканскім штаце Вісконсін пазадарожнік прарваў паліцэйскія агароджы і ўрэзаўся ва ўдзельнікаў каляднага парада. Улады гораду Уокешо пацвердзілі, што ў выніку трагедыі загінулі не меней 5 чалавек, перадае CNN.

Аўтамабіль уехаў у натоўп людзей на калядным парадзе ў Вісконсіне.
Фота: aa.com.tr

Больш за 40 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Паліцыя паведаміла, што сярод пацярпелых ёсць 12 дзяцей, у тым ліку навучэнцы каталіцкай школы. Кіраўнік паліцыі Дэн Томпсан заявіў, што расследаванне працягваецца, ужо знойдзены аўтамабіль і падазраваны, ён затрыманы.

Да расследавання падключыліся таксама супрацоўнікі ФБР.

Ці звязана тое, што адбылося з тэрарызмам, пакуль не вядома.

Аўтамабіль, які збіў людзей.
Фота: MikeSington / Twitter

АД, belsat.eu

Стужка навінаў