Шасцёх беларусаў дэпартуюць з Польшчы за нелегальную працу


Польскія памежнікі на месцы будаўніцтва жылых дамоў ва Вроцлаве выявілі беларусаў, якія працавалі без адпаведнага дазволу. Пяцёра з іх выконвалі будаўнічыя работы, адзін быў прадстаўніком беларускай кампаніі, якая наняла іх. Пра гэта паведамляе польскае памежнае ведамства.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: kufar.by

У сераду, 19 кастрычніка, супрацоўнікі памежнай службы праверылі дакументы ў 6 беларускіх грамадзян, якія знаходзіліся на будаўнічай пляцоўцы. Пяцёра з іх выконвалі там сталярныя працы. Высветлілася, што ўсе яны працуюць у беларускай будаўнічай кампаніі, якая базуецца ў Берасцейскай вобласці. Аднак ні ў аднаго з беларусаў не было адпаведнага дазволу на працу або заявы аб допуску да працы ў раённай службе занятасці, зарэгістраваных да пачатку працы. Таксама рабочыя не заключалі ніякіх працоўных дамоваў з працадаўцам.

Прадстаўнік беларускай будаўнічай кампаніі, які прысутнічаў на месцы, таксама не меў адпаведнага дазволу на працу і заключанай працоўнай дамовы.

Пагранічная служба распачала адміністрацыйную справу аб выдачы беларусам пастаноў аб абавязковым выездзе з Польшчы – дэпартацыі. Беларускаму працадаўцу могуць выпісаць штраф памерам да 30 тысяч злотых (каля 6 тысяч долараў).

Крыніца: strazgraniczna.pl
Аб’ектыў
Ці выканаюць улады абяцанне наконт таннейшых квадратных метраў жытла
2022.10.21 23:44

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў