У Беларусі афіцыйна скасавалі масачны рэжым


Масачны рэжым пратрымаўся ўсяго 13 дзён і быў адменены пасля заяваў Аляксандра Лукашэнкі, які раскрытыкаваў каранцінныя захады.

Пастанова Міністэрства аховы здароўя № 11 ад 20 кастрычніка выключае з санітарных правілаў, уведзеных 9 кастрычніка, пункт 41, які абавязвае людзей насіць маскі і выконваць сацыяльную дыстанцыю ў памяшканнях. Гэтае рашэнне набывае моц сёння, 22 кастрычніка.

Таксама сёння Менскі гарвыканкам скасаваў сваё рашэнне, паводле якога таксістаў і курʼераў абавязалі прайсці вакцынацыю да 1 лістапада.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 19 кастрычніка раскрытыкаваў масачны рэжым і заявіў, што не трэба «напружваць людзей». Чамусьці ён сказаў, што міліцыянты напружваюць моцна людзей і «мацаюць усюды, нават жанчын не шкадуючы». Таксама Лукашэнка выступіў супраць таго, каб кагосьці прымушалі праходзіць вакцынацыю.

Аб’ектыў
Увага: ковід! Здымайце маскі!
2021.10.19 22:29

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў