МУС створыць спіс экстрэмістаў. Беларусаў, якіх туды залучаць, абмяжуюць у правах


Начальнік аддзелу ГУБАЗіКу Вячаслаў Арлоўскі заявіў, што МУС рыхтуе спіс фізічных асобаў, якія нібыта маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

«Неўзабаве сфармуем яшчэ адзін спіс, фізічных асобаў (грамадзянаў Беларусі, замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства), якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Ён таксама зʼявіцца на сайце МУС, але на апрацоўванне вялікага абʼёму інфармацыі неабходны час», – заявіў Арлоўскі ў інтэрвʼю газеце «На страже».

Адзначаецца, што спіс будзе ўтрымліваць звесткі тых, каго ўжо асудзілі за экстрэмісцкія злачынствы, і будзе рэгулярна абнаўляцца.

Пры гэтым застаецца незразумелым, пра якія экстрэмісцкія злачынствы ідзецца. Нагадаем, што словы «экстрэмізм» і «дэструктыўная дзейнасць» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі цяпер выкарыстоўваюць для абазначэння любой праявы пратэставых настрояў ды іншадумства. Дэ-факта сілавікі лічаць экстрэмісцкімі ўсе палітычна матываваныя справы (іх цяпер больш за 5 тысячаў), а палітычных вязняў у турмах і калоніях ставяць на прафілактычны ўлік як асобаў, нібыта схільных да экстрэмізму.

Hавiны
Дэпутат Марзалюк заклікаў уносіць выкладчыкаў у спіс асобаў, схільных да экстрэмізму
2021.10.09 17:09

Паводле Арлоўскага, звесткі з «экстрэмісцкай базы» будуць захоўвацца цягам пяці гадоў пасля пагашэння судзімасці.

«На працягу гэтага часу ім будзе забаронена займаць пэўныя пасады (дзяржаўныя, вайсковая служба), займацца педагагічнай, выдавецкай і дзейнасцю, звязанай з легальным абаротам зброі, выбуховых рэчываў», – дадаў ён.

Акрамя таго, іншадумцы рызыкуюць зазнаць дэпартацыю, забарону на ўезд або пазбавіцца набытага грамадзянства. За імі таксама ўсталююць асаблівы фінансавы кантроль прадстаўнікі КДК.

Аб’ектыў
Не могуць даказаць віну, таму прыпісваюць удзел у экстрэмісцкім фармаванні
2021.10.20 23:44

Арлоўскі падкрэсліў: «па сутнасці, усе падпісанты бяруць удзел у папулярызацыі экстрэмісцкага рэсурсу, таму фармальна могуць стаць удзельнікамі крымінальнага пераследу». Але прадстаўнік ГУБАЗіКу паабяцаў падыходзіць да гэтага пытання «індывідуальна».

Аналітыка
За падпіску на Telegram-каналы (пакуль) не пасадзяць. Што насамрэч мяняе пастанова пра «экстрэмізм»
2021.10.15 11:04

Арлоўскі нагадаў, што ў Беларусі ўжо больш за 300 «дэструктыўных рэсурсаў» прызнаныя судамі забароненымі. Але дадаў: каб прызнаць тую ці іншую групу асобаў экстрэмісцкім фармаваннем, нават не трэба, каб сам рэсурс абвесцілі экстрэмісцкім.

  • Аўдыторыя рэсурсаў, прызнаных уладамі экстрэмісцкімі, складае сотні тысячаў чалавек. Толькі на Telegram-канал «NEXTA Live» падпісаныя амаль 940 тысяч асобаў.
Hавiны
ГУБАЗіК: трэба пазбаўляць грамадзянства беларусаў, якія «працуюць з-за мяжы ў інтарэсах заходніх краінаў»
2021.10.18 21:02

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў