Мінздароўя пракаментавала сваю пастанову: насіць маскі рэкамендуецца, але гэта не абавязкова


Міністэрства ахова здароўя апублікавала афіцыйны каментар да пастановы ад 20 кастрычніка, што адмяняе абавязковы масачны рэжым у Беларусі.

«Адмененае выкарыстанне адміністратыўнай адказнасці да фізічных асобаў за невыкарыстанне сродкаў аховы органаў дыхання (далей – маскі) на абʼектах усіх формаў уласнасці і ў грамадскім транспарце.

Але разам з тым ва ўмовах эпідэмічнай сітуацыі Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе грамадзянам выкарыстоўваць сродкі аховы органаў дыхання пры наведанні абʼектаў ды арганізацыяў», – адзначаюць у заяве.

Адначасова абанентам беларускіх мабільных аператараў ад імя Мінздароўя рассылаюцца SMS з запрашэннем на вакцынацыю і заклікам насіць маскі.

Скрыншот belsat.eu

Пастанова Міністэрства аховы здароўя № 11 ад 20 кастрычніка выключае з санітарных правілаў, уведзеных 9 кастрычніка, пункт 41, які абавязвае людзей насіць маскі і выконваць сацыяльную дыстанцыю ў памяшканнях. Гэтае рашэнне набывае моц сёння, 22 кастрычніка.

Таксама сёння Менскі гарвыканкам скасаваў сваё рашэнне, паводле якога таксоўцаў і курʼераў абавязалі прайсці вакцынацыю да 1 лістапада.

Нагадаем, што Лукашэнка на нарадзе 19 кастрычніка раскрытыкаваў масачны рэжым і заявіў, што не трэба «напружваць людзей». Чамусьці ён сказаў, што міліцыянты напружваюць моцна людзей і «мацаюць усюды, нават жанчын не шкадуючы». Таксама Лукашэнка выступіў супраць таго, каб кагосьці прымушалі праходзіць вакцынацыю.

Hавiны
Доктар – пра адмену масачнага рэжыму: «Службовым асобам давядзецца адказваць і перад законам, і перад людзьмі»
2021.10.22 13:53

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў