Літоўская мытня зноў знайшла кантрабанду беларускіх цыгарэтаў. Гэтым разам – у запасных колах


Літоўскія памежнікі 21 кастрычніка знайшлі чарговую партыю беларускіх цыгарэтаў, якую спрабавалі нелегальна ўвезці з Беларусі ў Еўразвяз, паведамляе мытная служба Літвы.

Кантрабанда беларускіх цыгарэтаў на літоўская мяжы.
Фота: Muitinės kriminalinė tarnyba / Facebook

Амаль 3 тысячы кантрабандных пачкаў беларускіх цыгарэтаў былі знойдзены мытнікамі на посце Мядзінінкай. Пасля рэнтгенаўскага агляду цяжкавіка «Daf», які прыбыў з Беларусі, высветлілася, што цыгарэты былі схаваныя ў запасных колах аўтамабіля.

Кантрабанда беларускіх цыгарэтаў на літоўская мяжы.
Фота: Muitinės kriminalinė tarnyba / Facebook
Кантрабанда беларускіх цыгарэтаў на літоўская мяжы.
Фота: Muitinės kriminalinė tarnyba / Facebook

Знутры на колы была ўстаноўленая спецыяльная бляшаная абарона ад рэнтгенаўскага кантролю.

Кіроўца аўтамабіля цяпер пад падпіскай аб нявыездзе. У яго сканфіскавалі дакументы.

Hавiны
У Літве затрымалі буйную партыю беларускай кантрабанды – амаль на тры мільёны еўра
2021.10.09 19:05

АД, belsat.eu

Стужка навінаў