Каля польскай мяжы памежнікі знайшлі цела мужчыны. Гэта сёмая смерць на мяжы


Раніцай 22 кастрычніка патруль польскай памежнай службы выявіў цела невядомага мужчыны недалёка ад беларускай мяжы каля вёскі Кусцінцы. Гэты раён уваходзіць у прымежную зону, дзе дзейнічаюць умовы надзвычайнай сітуацыі, паведамляе onet.pl.

Фота: Michal Kosc / Forum

Памежнікі, якія патрулююць мясцовасць у гэтым раёне, звярнуліся ў паліцыю адразу пасля таго, як было знойдзена цела мужчыны.

«У цяперашні час следчыя і апазнавальныя мерапрыемствы праводзяць супрацоўнікі паліцыі пад наглядам пракуратуры, – сказаў Томаш Крупа, прэс-сакратар Падляскай паліцыі.

Ён дадаў, што на дадзены момант паліцыя не знайшла пры мужчыне ніякіх дакументаў, таму складана вызначыць, кім быў гэты мужчына і як ён апынуўся ў гэтым лясным масіве.

Справай займаюцца паліцыя і пракуратура.

Апошнім часам звесткі пра смерці на беларуска-польскай мяжы прыходзяць усё часцей.

Толькі ўчора ратавальнікі дасталі з ракі Буг цела 19-гадовага мігранта з Сірыі. Зараз абставіны смерці маладзёна расследуюцца. А 14 кастрычніка польскія памежнікі заяўлялі, што ў памежнай зоне на тэрыторыі надзвычайнага становішча знайшлі цела 24-гадовага сірыйца.

Hавiны
Цела мігранта знайшлі на польска-беларускай мяжы
2021.10.21 10:35

АД, belsat.eu

Стужка навінаў