Еўразвяз увядзе санкцыі супраць беларускага рэжыму з-за сітуацыі з мігрантамі


Еўразвяз працягне змагацца з гібрыднай атакай з боку беларускага рэжыму і мае намер ўвесці новыя санкцыі з-за сітуацыі з мігрантамі на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу.

Фота: ec.europa.eu

Сёння, 22 кастрычніка, у Бруселі завяршаецца двухдзённы саміт Еўразвязу, у якім удзельнічаюць кіраўнікі ўрадаў 27 краінаў.

У першы дзень саміту канцлер ФРГ Ангела Меркель распавяла журналістам, што тэма міграцыі стала яшчэ больш актуальнай для Польшчы, Літвы і Нямеччыны з-за гібрыдных акцый, якія прымаюцца Лукашэнкам. А таксама заявіла пра абмеркаванне эканамічных санкцый, якія можа прыняць Еўразвяз, каб «ясна паказаць, што мы асуджаем гэты від гандлю людзьмі».

Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен таксама заявіла, што ЕЗ працягне аказваць ціск на рэжым Лукашэнкі і адзначыла, што Беларусь адкрывае новыя міграцыйныя маршруты і прапануе адмену віз для некаторых краін.

Еўразвяз у сваю чаргу будзе размаўляць з трэцімі краінамі, каб абмежаваць падтрымліваемую дзяржавай гандаль людзьмі.

«У Латвіі, у краінах Балтыі, мы бачым цяпер гібрыдную атаку з Беларусі. Яна бязлітасная і бесперапынна. Беларусь дастаўляе людзей з трэціх краін на сваю тэрыторыю, і гэтых людзей заахвочваюць і праштурхоўваюць праз мяжу ў Еўропу. Гэта недапушчальныя паводзіны. Як дэмакратыі мы абавязаны абараняць нашы межы», – падкрэсліў на саміце прэм’ер-міністр Латвіі Крышʼяніс Каріньш.

Акрамя міграцыйнага крызісу ў Беларусі ўдзельнікі саміту абмяркоўвалі праблему рэзкага росту коштаў на энерганосьбіты, у прыватнасці на газ, а таксама лічбавыя тэхналогіі.

Аб’ектыў
Еўразвяз абяцае даць «моцны адказ» рэжыму Лукашэнка за міграцыйны крызіс на мяжы
2021.10.21 22:37

АД, belsat.eu

Стужка навінаў