З Беларусі забаранілі вывозіць вялікую колькасць прамысловых тавараў


Савет Міністраў Беларусі пастановай № 630 ад 20 верасня, якую сёння апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, часова забараніў вываз асобных відаў прамысловых тавараў.

Забарона датычыць гіпсу, стэрыльных матэрыялаў для накладання швоў, зубнога цэменту, стаматалагічных прыстасаванняў, фарбаў, лакаў, пасты для лепкі, дэзынфекцыйных сродкаў, лабараторных і дыягнастычных рэагентаў, шкляных ампулаў. Таксама ў спіс трапілі аўтапагрузчыкі, бульдозеры, сельскагаспадарчыя, садовыя і лесагаспадарчыя машыны, ровары, матацыклы, легкавыя аўтамабілі, трактары, чыгуначныя лакаматывы, вагоны. Апроч таго, пастанова датычыць катлоў, турбінаў, рухавікоў унутранага згарання, помпаў, лядоўняў і маразільняў, пасудамыйных, пральных і швейных машынаў, станкоў, пыласосаў, тэлефонаў.

Агулам дакумент забараняе вываз прадукцыі 254 таварных кодаў.

Забарона не закранае тавараў з сертыфікатам, што пацвярджае іх беларускае або расейскае паходжанне, уласную вытворчасць або з актам экспертызы ад Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Таксама дакумент не распаўсюджваецца на тавары з выпіскай з еўразійскага рэестру або якія вывозяць паводле ліцэнзіяў.

Забарона будзе дзейнічаць паўгода, пачынаючы з 23 верасня.

Аналітыка
«Чыноўнік у найлепшым выпадку ўмее рабіць сур’ёзны твар». Як «Мотавела» дакацілася да такога жыцця
2022.08.16 19:37

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў