Вылецець з Менску на поўдзень робіцца праблематычна – істотна вырас попыт


У апошнія дні прыкметна вырас попыт на квіткі самалётаў «Белавія» з Менску ў паўднёвым кірунку. Пра гэта паведамілі ў кампаніі выданню Office Life.

Boeing 737-800 беларускай авіякампаніі «Белавія».
Фота: belavia.by

«Мы назіраем падвышаны попыт на шматлікіх маршрутах. Напрыклад, набыць білеты на паўднёвыя напрамкі ў бліжэйшыя даты праблематычна. Аднак авіякампанія імкнецца па магчымасці задаволіць запыты пасажыраў», – адзначылі ў кампаніі.

Між тым Deutsche Welle паведамляе, што ў аэрапорце Менску міліцыя пачала правяраць мужчынаў з расейскімі пашпартамі.

Hавiны
Менск як перавалачны пункт: куды хлынуць расейцы пасля аб’яўлення частковай мабілізацыі?
2022.09.21 14:32

З пачатку расейскай мабілізацыі ў Беларусі рэзка павялічылася колькасць грамадзянаў РФ, якія спрабуюць уратавацца ад накіравання на ўкраінскі фронт.

Пры гэтым нашая краіна разглядацца як перавалачны пункт – да аэрапорту «Менск», а з яго – у іншыя краіны.

Тым часам беларускія сілавікі ўжо атрымалі вуснае распараджэнне ідэнтыфікаваць расейцаў, якія прыехалі схавацца ад мабілізацыі.

Hавiны
Расейцы ў Беларусі скупляюць валюту, сімкі і шукаюць кватэры. А іх адсочвае міліцыя
2022.09.22 16:31

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў