У Менску затрымалі пастара Бокуна

Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» паведамляе пра затрыманне пратэстанцкага пастара Антонія Бокуна.

Пастар Антоні Бокун. Фота: Александра Щиглинская / Facebook

Пастара царквы хрысціянаў веры евангельскай «Ян Прадвеснік» Антонія Бокуна затрымалі 22 верасня.

Затрыманне адбылося ў будынку царквы.

У Менску затрымалі пастара евангельскай царквы «Новае жыццё»

Гэта ўжо другое затрыманне пратэстанцкага пастара ў Менску на гэтым тыдні. Гэтак, 20 верасня ў міліцыю запрасілі і пасля там затрымалі пастара царквы хрысціянаў поўнага Евангелля «Новае жыццё» Віктара Ганчарэнку. Пасля яго аштрафавалі на 3200 рублёў.

Апошнія два гады вернікі царквы «Новае жыццё» кожную нядзелю ладзілі набажэнствы на паркінгу каля будынку царквы, які летась у іх забралі ўлады.

Чым небяспечныя святары?

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны