У Літве да 2024 года забаранілі трансляцыю беларускіх і расейскіх дзяржканалаў


Літоўскія парламентары прынялі папраўкі да Закону аб публічнай інфармацыі, згодна з якімі часова забараняецца трансляцыя беларускіх і расейскіх дзяржаўных каналаў, паведамляе прэс-служба Сейму. Забарона будзе дзейнічаць з 1 кастрычніка 2022 года і працягнецца да кастрычніка 2024 года.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

За папраўкі прагаласавалі 113 дэпутатаў, устрымаліся чацвёра, галасоў супраць не было.

Уведзеныя папраўкі часова забараняюць рэтрансляцыю тэле- і радыёпраграмаў, а таксама асобных праграмаў, «створаных асобамі, якія проста або ўскосна кіруюцца, кантралююцца або фінансуюцца Расеяй і Беларуссю».

«Сёння не можа быць ніякіх сумневаў у тым, што мы павінны абараніць сваю інфармацыйную прастору і магчымасці людзей супрацьстаяць гэтай сіле, мяккай сіле, якая пранікае да нас пад прыкрыццём культуры. Гэта зброя, смяротная зброя, якая забівае мазгі», – заявіў кіраўнік камітэту Сейму ў справе культуры Вітаўтас Юазапайціс (Vytautas Juozapaitis).

Падобная забарона на рэтрансляцыю беларускіх і расейскіх тэлеканалаў для пазбягання распаўсюду дэзынфармацыі была ўведзена пасля ўварвання Расеі ва Украіну і дзейнічала да 16 верасня. Цяпер забарону працягнулі яшчэ на два гады.

У Міністэрстве інфармацыі Беларусі ўжо адрэагавалі на такое рашэнне і расцанілі гэта як «жаданне афіцыйнай Вільні абмежаваць доступ літоўскіх грамадзянаў да альтэрнатыўнай інфармацыі і здушыць любое іншадумства».

Hавiны
Мінінфарацыі абурылася адлучэннем тэлеканалу ад спадарожнікавай трансляцыі
2022.06.10 17:17

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў