Сілавікі прыйшлі ў офіс сеткі крамаў «Востраў чысціні»


У Менску ў офісе сеткі крамаў «Востраў чысціні» праходзіць ператрус. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Посмотри, брехня?».

«Папярэдне вядома, што шукаюць дырэктара сеткі», – гаворыцца ў паведамленні.

Інфармацыю пра ператрус пацвярджае і «Наша Ніва». Праводзіць яго, імаверна, Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Сэнс прэтэнзіяў і колькасць затрыманых пакуль невядомыя.

Партнёры кампаніі распавялі «Нашай Ніве», што не маглі датэлефанавацца да галоўнага офісу «Вострава чысціні» ўжо некалькі дзён.

«Востраў чысціні» – адзін з двух найбуйнейшых гандляроў побытавай хіміяй у Беларусі. У сетку ўваходзяць каля 650 крамаў ува ўсёй краіне.

Hавiны
Каля 90 затрыманых. У Менску на рынку адбылася аблава на «несваіх» людзей
2022.09.22 17:35

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў