Праваабаронцу Насту Лойку зноў пакаралі 15-дзённым арыштам


Другі працэс у адміністратыўнай справе над праваабаронцай Настай Лойкай прайшоў 22 верасня ў судзе Фрунзенскага раёну Менску, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Яе паўторна пакаралі 15-дзённым арыштам.

Наста Лойка. Менск, Беларусь, 2 верасня 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Працэс адбываўся дыстанцыйна – праз Skype. Паседжанне Насты Лойкі вяла суддзя Юлія Блізнюк, а сведкам быў супрацоўнік Фрунзенскага РУУС Талкачоў, які нібыта бачыў яе «абуральныя паводзіны».

Першы раз Насту пакаралі 15 соднямі арышту за «дробнае хуліганства». Яе затрымалі 6 верасня пасля суда над Марфай Рабковай і яшчэ дзевяццю палітвязнямі ў справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» ў Менскім гарадскім судзе. Тады ж затрымалі і яшчэ некалькі чалавек – сваякоў асуджаных і прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу. На наступны дзень адбыўся суд.

Праваабаронцы «Human Constanta» паведамляюць, што перадачы для Насты Лойкі і іншых адміністратыўна арыштаваных на Акрэсціна не прымаюць. Увесь гэты час яна застаецца без сродкаў асабістай гігіены і цёплых рэчаў.

Са жніўня 2021 года Наста Лойка фігуруе як падазраваная ў крымінальнай справе, звязанай з дзейнасцю праваабарончай арганізацыі «Вясна». Наста дала падпіску аб нявыездзе, ейныя банкаўскія рахункі замарожаныя, але яна працягвае займацца праваабарончай дзейнасцю і працаваць з пытаннямі рэпрэсіўнага «антыэкстрэмісцкага» заканадаўства.

Гісторыі
Расказваем пра праваабаронцу Насту Лойку, якую затрымалі пасля прысуду ў «справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»
2022.09.07 17:36

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў