«Мабілізаваныя настроеныя негатыўна». Лекар з ваенкамата – аб адборы прызыўнікоў на вайну з Украінай


На другі дзень пасля абвяшчэння мабілізацыі ў Расеі ў ваенкаматы пачалі прыбываць першыя прызваныя на вайну супраць Украіны. Лекар са шматгадовым досведам працы ў ваенкаматах распавёў «Белсату» на ўмовах ананімнасці аб тым, што сабой уяўляе мабілізацыя, каго прывялі на агляд у першую чаргу і што з імі будзе далей.

Лекар і прызыўнікі ў ваенкамаце. 14 красавіка 2017 года, Омск, Расея.
Фота: Dmitry Feoktistov / TASS / Forum

– Вас яшчэ ўчора апавясцілі, што трэба ўдзельнічаць у аглядзе?

– Так, я ўжо напярэдадні ведала, што сёння трэба прыйсці ў гарадскі ваенкамат агледзець мабілізаваных.

– Якія былі патрабаванні?

– Шчыра кажучы, нічога не зразумела з гэтым загадам. Але ў нас пры 60 тысячах насельніцтва зараз патрабуюць 75 чалавек. Думаю, што гэта мінімум. Позвы людзям выдавалі яшчэ ўчора працадаўцы на прадпрыемствах.

– Як настроеныя людзі?

– Ды яны негатыўна настроеныя, вядома. З 55 толькі чацвёра прыйшлі добраахвотна.

Фотарэпартаж
Масква пратэстуе. Людзі выйшлі на вуліцы супраць мабілізацыі
2022.09.21 21:53

– Усе 55 адправяцца на вайну?

– Не, на наступны этап прапусцілі 38 чалавек. Мы фільтравалі – ёсць востры стан (ВРЗ і гэтак далей) або няма, ёсць абвастрэнне хранічнай хваробы або няма. Груба кажучы, аддзялялі тых, хто вытрымае далейшыя этапы ад тых, каму спатрэбіцца дапамога. Далей з ухваленымі 38 мабілізаванымі будзе вырашаць ваенна-ўрачэбная камісія.

– Гэта не быў агляд, як у прызыўнікоў тэрміновай службы?

– Не. Агляд павінна праводзіць ВМК па месцы збору. Каб вы разумелі, якія ёсць адрозненні: тэрміноўцам абавязкова трэба прынесці лабараторна-інструментальнае даабследаванне, а пры мабілізацыі такога па зразумелых прычынах няма. Тэрміноўцам мы праводзім вайскова-медычную камісію (дзе мусяць быць хірург, неўролаг і іншыя спецыялісты), а мабілізаваным –не, ім павінны яе арганізаваць на пунктах збору.

– Нават не як прыём у тэрапеўта з вымярэннем ціску, праслухоўваннем дыхання?

(смяецца) Ды там адразу ва ўсіх ціск падскочыць! Не, гэта быў проста аналіз багажу хвароб і вызначэнне стану чалавека ў дадзены момант. Без катэгорый, без артыкулаў. Па ідэі, на ВМК на пунктах збору павінна быць і там больш глыбокі падыход.

Аналітыка
13 юрыдычных і практычных дэталяў частковай мабілізацыі ў Расеі
2022.09.21 20:11

– Што з тымі, каго вы сёння адфільтравалі –іх больш не мабілізуюць?

– Не ведаю, гэта не наш узровень.

– Якога ўзросту мабілізаваныя?

– Прыкладна 1980-1990 гадоў нараджэння.

– Вы цяпер штодня будзеце аглядаць мабілізаваных?

– Пакуль невядома. Нам сказалі жыць адным днём.

Аналітыка
13 юрыдычных і практычных дэталяў частковай мабілізацыі ў Расеі
2022.09.21 20:11

У апублікаваным 21 верасня ўказе Уладзіміра Пуціна пра ўвядзенне ў Расеі мабілізацыі сёмы пункт дакументу абазначаны «для службовага карыстання». Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што там вядзецца пра колькасць рэзервістаў, якіх могуць заклікаць у войска – да 300 тысяч асобаў.

Засакрэчаны сёмы пункт Указу аб мабілізацыі дазваляе Міністэрству абароны Расеі заклікаць на вайну з Украінай адзін мільён чалавек. Пра гэта выданню «Новая газета. Европа» паведаміла крыніца ў Адміністрацыі прэзідэнта РФ.

Іван Аляксееў / Герон belsat.eu

Стужка навінаў