Еўразвяз пашырыць санкцыі супраць Расеі праз абвешчаныя рэферэндумы


Міністры замежных спраў Еўрапейскага звязу дамовіліся падрыхтаваць новыя санкцыі супраць Расеі і павялічыць пастаўкі зброі ва Украіну. Пра гэта паведаміў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жузэп Бурэль, піша «Reuters». Сустрэча была склікана на фоне заявы прэзідэнта РФ аб пачатку мабілізацыі.

Жузэп Бурэль.
Фота: europarl.europa.eu

Персанальныя і сектаральныя санкцыі хочуць увесці ў дачыненні да кіраўніцтва Расеі і арганізатараў рэферэндумаў у «ДНР», «ЛНР», Херсонскай і Запарожскай вобласцях, а таксама супраць расейцаў, якія адказныя за «іншыя парушэнні міжнароднага права».

Па словах Жузэпа Бурэля, новыя санкцыі будуць уведзеныя як мага хутчэй і будуць прынятыя «аднадушна». Таксама ён паабяцаў узмацніць ваенную падтрымку Украіны.

«Дадатковыя абмежавальныя меры супраць Расеі будуць прадстаўлены максімальна хутка ў каардынацыі з нашымі партнёрамі», – адзначыў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі.

Міністры ЕЗ правядуць сваё наступнае афіцыйнае пасяджэнне ў сярэдзіне кастрычніка, калі пакет санкцый можа быць афіцыйна аформлены. Аднак якія менавіта абмежаванні будуць уваходзіць у восьмы пакет санкцыяў Жузэп Бурэль казаць адмовіўся.

Hавiны
Рэферэндумы ў «ЛНР» і «ДНР»: што гэта значыць і чаму так хутка
2022.09.20 19:34

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў