Альтэрнатыўны міністр абароны Сахашчык афіцыйна адмовіўся ад грамадзянства Расеі


Валер Сахашчык, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі, 22 верасня запусціў працэдуру выхаду з расейскага грамадзянства. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале кабінету.

Валерий Сахащик, конференция «Новая Беларусь», демократические силы, Вильнюс, Литва
Валерый Сахашчык, былы камандзір Берасцейскай дэсантна-штурмавой групы, на канферэнцыі дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь» у Вільні, Літва. 8 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

Валер Сахашчык накіраваў форму № 5 да ўказу прэзідэнта Расеі № 1325-2002 – аб выхадзе з грамадзянства РФ. Ліст адрасаваны амбасадзе Расеі ў Варшаве.

«Хачу яшчэ раз падкрэсліць, што асуджаю агрэсію Расеі супраць Украіны. Жадаю ўкраінскаму народу найхутчэйшай перамогі. Слава Украіне! Жыве Беларусь!» – заявіў палітык.

Каментар
Валер Сахашчык: Расейскае грамадзянства ніяк не паўплывае на мае абавязкі ў пераходным кабінеце
2022.09.13 17:50

Былы вайсковец Валер Сахашчык стаўся першым вайсковым міністрам у пераходным кабінеце, пра які 9 жніўня абвясціла Святлана Ціханоўская. Ягоная афіцыйная пасада называецца «прадстаўнік кабінету ў справе абароны і нацыянальнай бяспекі».

Праз месяц пасля гэтага невядомыя пачалі дасылаць медыям фота з расейскім пашпартам Сахашчыка. Паводле самога палітыка і вайскоўца, дакумент захоўваўся ўдома ў Берасці і, магчыма, яго вынялі сілавікі падчас ператрусу.

У тэлефоннай размове з карэспандэнтам «Белсату» Валер Сахашчык пацвердзіў, што атрымаў расейскае грамадзянства «аўтаматам» у 1992 годзе як вайсковец аднаго з падраздзяленняў у складзе Заходняй групы войскаў у Нямеччыне.

Пры гэтым ён зазначыў, што «наяўнасць расейскага грамадзянства – чыстая фармальнасць, якая ніяк не паўплывае на выкананне ўзятых мною [Сахашчыкам. – Рэд. Belsat.eu] абавязкаў у складзе Абʼяднанага пераходнага кабінету».

Каментар
«Ніколі не казаў, што я белы і пухнаты». Валер Сахашчык адмаўляецца ад расейскага грамадзянства
2022.09.15 14:34

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў