У Верхнядзвінскім раёне патанулі два рыбака


На возеры Лісна, Верхнядзвінскага раёну патанулі 61-гадовы і 51-гадовы жыхары Менску. Менчукі прыехалі на возера на рыбалку 18 верасня. Вечарам, калі яны не выйшлі на сувязь, іх пачалі шукаць, паведамляе Следчы камітэт.

Жыхары Менску 18 верасня выехалі на лодцы на возеры Лісна ў Верхнядзвінскім раёне. Калі ўвечары яны не вярнуліся і перасталі выходзіць на сувязь, іх пачалі іх шукаць.

Цела 61-гадовага жыхара Менску выявілі раніцай 19 верасня, цела другога рыбака знайшлі ў вадзе выратавальнікі толькі праз некалькі дзён.

Следчыя распачалі крымінальную справу, цяпер ладзіцца правяранне.

Hавiны
Памерлы на беларуска-польскай мяжы ўжываў лекі ад беларускіх памежнікаў
2021.09.21 13:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў