Праз каронавірус Міністэрства здароўя прыпыніла правядзенне медаглядаў


Міністэрства здароўя пастанавіла часова прыпыніць правядзенне прафілактычных медычных аглядаў у Беларусі. Гэтая захада замацаваная ў загадзе ведамства.

Паводле загаду Міністэрства здароўя, беларускія медустановы часова прыпыняюць правядзенне прафілактычных медычных аглядаў за выключэннем медаглядаў, «якія праводзяцца ў парадку, устаноўленым інструкцыяй аб правядзенні абавязковых і пазачарговых медычных аглядаў працаўнікоў».

Разам з тым, з 21 верасня 2021 года «праца амбулаторна-паліклінічных і бальнічных арганізацыяў забяспечваецца ў рэжыме працы арганізацыяў аховы здароўя ў эпідэмічны перыяд, абумоўлены павышэннем захворвання інфекцыямі COVID-19 і ВРІ».

Медыкі, якія не прайшлі курсу вакцынацыі, не змогуць асабіста браць удзелу ў семінарах, канферэнцыях і з’ездах.

Паводле звестак Мінздароўя, у Беларусі за дзень выявілі 1989 новых выпадкаў інфікавання каронавірусам. Гэта новы антырэкорд у афіцыйнай статыстыцы.

Hавiны
Пакуль улады не бачаць надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з пандэміяй, лекары працуюць на мяжы сваіх сіл і магчымасцяў
2021.09.21 22:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў