Пазбаўлены ў Беларусі ліцэнзіі адвакат Антон Гашынскі атрымаў статус адваката ў Расеі


Беларускі адвакат Антон Гашынскі, які абараняў журналіста Андрэя Аляксандрава, а таксама расейцаў Ягора Дуднікава і Сафію Сапегу, атрымаў статус адваката ў Расеі. Раней у Беларусі яго пазбавілі ліцэнзіі, піша «Новая газета».

Юрыст Антон Гашынскі здаў кваліфікацыйны экзамен, прынёс прысягу ў Адвакацкай палаце Маскоўскай вобласці і атрымаў статус адваката ў Расеі. Цяпер юрыст зможа далей прадстаўляць інтарэсы арыштаваных у Беларусі грамадзянаў Расеі Ягора Дуднікава і Сафію Сапегу.

У Беларусі юрыста 14 ліпеня пазбавілі ліцэнзіі. Акрамя інтарэсаў расейскіх грамадзянаў Антон Гашынскі быў абаронцам журналіста Андрэя Аляксандрава.

Артыкулы
Сяргей Зікрацкі выступіць з дакладам на слуханнях у Хельсінкскай камісіі
2021.09.20 20:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў