На прадпрыемстве «Горадня Азот» зноў затрымліваюць рабочых і чальцоў страйкаму


На дзяржаўным прадпрыемстве «Горадня Азот» працягваецца ціск на незалежныя прафсаюзы. За апошнія дні затрымалі як мінімум сем супрацоўнікаў.

Працоўныя ААТ «Горадня Азот» страйкуюць на прадпрыемстве. Горадня, Беларусь. 19 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат

«Учора затрымалі майго намесніка Валянціна Цераневіча, а сёння ягоную жонку вырвалі з працы дзеля нейкіх следчых дзеянняў», – паведаміў «Салідарнасці» старшыня першаснай арганізацыі незалежнага прафсаюзу «Горадня Азот» Андрэй Ханевіч.

Таксама тэлеграм-каналу стачкаму паведамляе, што сёння былі затрыманыя майстар рамонту абсталявання цэху «Аміяк-3» Рыгор Рубан, майстар змены таго ж цэху Дзмітрый Ілюшчанка і машыніст помпавых установак цэху «Карбамід-2» Аляксей Сідар, які сышоў у забастоўку.

Напярэдадні затрымалі яшчэ двух чальцоў страйкаму Андрэя Пагерылу і Уладзіміра Жураўку.

Гісторыі
Усё спакойна, але кадры ўцякаюць. Спыталі, што адбываецца на дзяржаўных прадпрыемствах
2021.08.30 18:17

АД, belsat.eu

Стужка навінаў